We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

В​я​с​н​а​-​к​р​а​с​н​а​, ц​ё​п​л​а л​е​ц​е​ч​к​а

by ASTROŪNA

/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    Purchasable with gift card

      €7 EUR  or more

     

1.
Прыйшла весна А прыйшла весна, весна красная Ой лёлі-лёлі, весна красная Прынесла весна залаты ключы Ой лёлі-лёлі, залаты ключы Ты замкні, весна, зіму лютаю Ой лёлі-лёлі, зіму лютаю Атамкні, весна, лета цёплая Ой лёлі-лёлі, лета цёплая Што ты вынесла нам, весна-красна Ой лёлі-лёлі, нам, весна-красна Мыладушэчкым – пы сярпочэку Ой лёлі-лёлі, па сярпочэку Красным дзевачкым – па вяночэку Ой лёлі-лёлі, па вяночэку в. Стадолішча, Пачынкаўскі р-н
2.
Бяроза белая Ой, бяроза белая, чаму ты ня зелёна Як жа мне зялёнай быць – пры дарозя стоючы? Пры дарозя стоючы, да штодзень купцы едуць Да штодзень купцы едуць, пада мной агні кладуць Пада мной агні кладуць, маё голляйка ламяць Маё голляйка ламяць, маё лісцяйка паляць Маладая дзевачка, чаму ты нявесёла Як жа мне вясёлай быць? Да штодзень сваты едуць Да штодзень сваты едуць, на дзень па двоя-троя На дзень па двоя-троя, а ў суботу чацвёра в. Раеўшчына, Маладзечанскі р-н
3.
А ў нядзельку А ў нядзельку, Хрыстос, Сын Божы Ай, Танечка, Хрыстос, Сын Божы Бель бяліла, Хрыстос, Сын Божы Золат персцень, Хрыстос, Сын Божы Ураніла, Хрыстос, Сын Божы Ішла ж йіна, Хрыстос, Сын Божы Біражочкам, Хрыстос, Сын Божы Вы, малойцы, Хрыстос, Сын Божы Рыбалойцы, Хрыстос, Сын Божы Атлавіця, Хрыстос, Сын Божы Золат персцень, Хрыстос, Сын Божы А я ж вам ды, Хрыстос, Сын Божы Адгаджуся, Хрыстос, Сын Божы Адплачуся, Хрыстос, Сын Божы Аднаму ды, Хрыстос, Сын Божы А падружку, Хрыстос, Сын Божы А другому, Хрыстос, Сын Божы Руку даю, Хрыстос, Сын Божы За рукою, Хрыстос, Сын Божы Сама ж пайду, Хрыстос, Сын Божы в. Маргавіца, Докшыцкі р-н
4.
Гуско 02:45
Гуско Дзе ты, гуско, летала, летала Ой, што ты, гуско, бачыла, бачыла Я й летала вісоко, вісоко Ой, я й бачыла далеко, далеко Я й летала нізенько, нізенько Ой, я й бачыла блізенько, блізенько А з аўторка ў серэду, ў серэду Ой, пасла дзеўка чэрэду, чэрэду Да загубіла рабую корову Ой, запаліла зелену дуброву Зелена дубова палае, палае А дзевоча й доля гуляе, гуляе Зелена дуброва дыміцца, дыміцца А хлопеча й доля журыцца, журыцца в. Казлы, Ельскі р-н
5.
Вол бушуе Вол бушуе – вясну чуе Курка сакочэ – грэбці хочэ Воран крачэ – сыра хочэ Дзеўка плачэ – замуж хочэ Не бушуй, волік, наарэсса Не сакачы курка, награбесса Не крач, воран, нажарэсса Не плач, дзеўка, нажывесса в. Баранава, Старадарожскі р-н
6.
Што й па мору Інструментальны найгрыш паводле карагоднай песні в. Азярышчы, Рагачоўскі р-н
7.
Лялея вада Што па морю-морю, морю сініму Лялея вада па морю, лялея вада па морю Я дадому йдучы, паціряла ключы Лялея вада па морю, лялея вада па морю А хто мае ключы знойдзе, за таго замуж пайду Лялея вада па морю, лялея вада па морю Стары дзедзька ійшоў, мае ключыкі найшоў Лялея вада па морю, лялея вада па морю Ой ты, дзеўка-дзявіца, ці пойдзеш ты за мяне Ці пойдзеш ты за мяне, аддам ключыкі твае Прападайця, ключы, чым за старыга йдучы в. Горы, Краснапольскі р-н
8.
Вербачка Не стой, вербачка, над вадою Горкае зелле пад табой. Пад табою, горкае зелле, палын-трава. Палын-трава, не стой, вербачка, сярёд села. Сярёд села, ой сярёд села, на рыначку. На рыначку, дзе пьюць казакі гарэлачку в. Астраглядава, Старадубскі р-н
9.
Ой пад Кіявам Ой пад Кіявам, пад Чарнігавам Ой, лёлі, пад Чарнігавам Там ляжыць брусся, брусся новая Ой, лёлі, брусся новая Брусся новая, ясяновая Ой, лёлі, ясяновая Што па том бруссю брат з сястрою йшоў Ой, лёлі, брат з сястрю йшоў Ой, брат перяйшоў, сястра ўтонула Ой, лёлі, сястра ўтонула А сястра брату слова ‘дмовіла Ой, лёлі, слова ‘дмовіла: - Ой, ні пі, брацяц, у море вады Ой, лёлі, у море вады У море вада – гэта кроў мая Ой, лёлі, гэта кроў мая в. Верашчакі, Новазыбкаўскі р-н
10.
Рано-рано Рано-рано да ўзыйду на гору Да ўзыйду на гору, рано Рано-рано да ўдару ў далоні Да ўдару ў далоні, рано Рано-рано, шчоб далоні шчымелі Шчоб далоні шчымелі, рано Рано-рано, шчоб перстні звінелі Шчоб перстні звінелі, рано Рано-рано, шчоб русалачкі чулі Шчоб русалачкі чулі, рано в. Рэчыца, Чарнобыльскі р-н
11.
Стрылка Ты лыты-лыты, стрылка, по горам, по долынам Да нысы-нысы, стрылка, да дывоцькую красу А дывоцькая краса ў мэді потопае Ў воді вырынае! Тыхо йды, тыхо йды! Ты лыты-лыты, стрылка, по горам, по долынам Ты нысы-нысы, стрылка, паробоцькую красу Паробоцькая краса ў выні потопае Ў воді вырынае! Тыхо йды, тыхо йды! Ты лыты-лыты, стрылка, по горам, по долынам Ты нысы-нысы, стрылка, да жоноцькую красу А жоноцькая краса ў бэді потопае Ў воді вырынае! Тыхо йды, тыхо йды! Ты лыты-лыты, стрылка, по горам, по долынам Ты нысы-нысы, стрылка, да мужыцькую красу А мужыцькая краса ў горылцы втопае Ў воді вырынае! Тыхо йды, тыхо йды! в. Бездзеж, Драгічынскі р-н
12.
Благаславі Благаславі, маці, вясну выклікаці Рана, рана, вясну выклікаць Вясну выклікаці, зіму праважаці Рана, рана, зіму праважаць Зімачка – ў вазочку, лецечка – ў чаўночку Рана, рана, лецечка – ў чаўночку Дзевачкі сядзелі, вянкі завівалі Рана, рана, вянкі завівалі Вянкі завівалі, вясну выклікалі Рана, рана, вясну выклікалі Вясну выклікалі, зіму праважалі Зімачка – ў вазочку, лецечка – ў вяночку Рана, рана, лецечка – ў вяночку в. Астраглядава, Старадубскі р-н
13.
Юр’ява маці Божа мой, Юр’ява маці ў свет пайшла Залаты ключы не знайшла Божа мой, Юр’ява маці, вярніся Залаты ключы знайшліся Божа мой, будзем зямельку адмыкаць Будзем травіцу выпускаць Божа мой, гэта травіца – для кароў Гэта вадзіца – для валоў Божа мой, есця, скацінка, травіцу Піця чыстаю вадзіцу в. Шутавічы, Смаргонскі р-н
14.
Пастухоўская Пастухоўскі найгрыш на жалейцы і дудках паводле Мсціслаўскага
15.
Русалочкі Провэду я русалочкі аж у шчыры бор Сама вэрнусь, молодая, аж до бацька ў двор Провэду я русалочкі аж до бору Сама вэрнусь, молодая, аж до дому Провэду я русалочкі аж до ямкі Сама вэрнусь, молодая, аж до мамкі А рутою да м’ятою заломілі Ой, шчоб до нас русалочкі нэ ходылі Палессе
16.
Як пушчу стралу Як пушчу стралу да й па ўсём сялу Ох і вой лёлі, да й па ўсём сялу Ты ляці, страла, да й удоўж сяла Ох і вой лёлі, да й удоўж сяла Ты убі, страла, добрага молайца Ох і вой лёлі, добрага молайца Добрага молайца на вараным коніку Ох і вой лёлі, на вараным коніку Па том молайцу некаму плакаці Ох і вой лёлі, некаму плакаці Мамка старэнька, сястра маленька Ох і вой лёлі, сястра маленька Жана молада, дзеткі дробныя Ох і вой лёлі, дзеткі дробныя Дзеткі дробныя, неўгамонныя Ох і вой лёлі, неўгамонныя в. Барталамееўка, Веткаўскі р-н

about

Прадстаўляем дэбютны альбом гурта архаічных беларускіх спеваў ASTROŪNA "Вясна-красна, цёпла лецечка". Гурт быў створаны ў 2019 годзе ў Менску і аб'яднаў людзей, закаханых у беларускую традыцыйную музыку.
Наш альбом - гэта абрадавыя спевы, якія яшчэ і зараз можна пачуць ад вясковых жыхароў. ASTROŪNA выконвае архаічныя беларускія песні ў традыцыйнай манеры – і акапэльна, як яны часцей за ўсё існавалі ў традыцыі, і пад акампанемент старажытных інструментаў – ліры, дуды, цымбалаў, дудак, скрыпкі.
У альбом "Вясна-красна, цёпла лецечка" увайшлі абрадавыя песні з усіх этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі, а таксама этнічнага памежжа. Музычная праграма ахоплівае вялікі насычаны святамі і абрадамі веснавы перыяд году. Тут можна пачуць песні, прымеркаваныя да гукання вясны, Вялікадня, веснавога Юр’я, Ушэсця,Тройцы і русальнага тыдня. Вясна – час абуджэння і росквіту прыроды, пачатак новага жыцця і гэта адлюстроўваецца ў прымеркаваных да яе абрадавых спевах. Веснавыя песні яскравыя, гучныя, экспрэсіўныя, маюць свой непаўторны настрой і своеасаблівую вобразнасць.
Песні, што мы спяваем – адметныя ўзоры беларускай спеўнай традыцыі. Велікодная песня “А ў нядзельку” выконвалася падчас валачобнага абрада, які існуе толькі ў беларусаў. Ёсць у нашым рэпертуары і досыць незвычайная па форме траецкая песня, якая спяваецца ў так званы “перахлёст” – гэта “Бяроза белая”. Некаторыя з песень запісаныя гуртом у фальклорных экспедыцыях, якія з’яўляюцца для нас вялікім захапленнем і крыніцай творчага натхнення. Напрыклад, унікальны велікодны карагод “Стрылка” запісаны ўдзельніцамі гурта ў в. Бездзеж Брэсцкай вобласці, а карагодную песню “Лялея вада” мы пераймалі непасрэдна ад народнай спявачкі ў экспедыцыі па Магілёўшчыне. Запрашаем і вас разам з намі ў музычную вандроўку па прасторы і часе.

Удзельнікі гурта:
Ганна Сілівончык (вакал), Паліна Курановіч (вакал, цымбалы), Кацярына Аракчэева (вакал), Яраш Малішэўскі (дуда, корбавая лера, варган, жалейка, дудкі, скрыпка, мандаліна, вуснавы гармонік, сталькі). Да працы над альбомам таксама далучалася Таццяна Уласевіч (вакал)

credits

released May 27, 2020

license

all rights reserved

tags

about

ASTROŪNA Minsk, Belarus

Гурт архаічных беларускіх спеваў ASTROŪNA прадстаўляе калядны альбом "Месяц узышоў"





Facebook
www.facebook.com/FolkGurtAstrouna

Instagram
www.instagram.com/astrouna.folk.songs
... more

contact / help

Contact ASTROŪNA

Streaming and
Download help

Report this album or account

If you like ASTROŪNA, you may also like: