We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

М​е​с​я​ц у​з​ы​ш​о​ў

by ASTROŪNA

/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    Purchasable with gift card

      €7 EUR  or more

     

1.
На двары мяцеліца – свету нет Паехаў мой міленькі – следу нет Прывязаў варанога каня к каліне А скушай-ка, вароны конь, каліны Какава красна ягада-каліна Какаво маёй мілай без міня А горька красна ягада-каліна А плоха, мой міленькі, без цібя У пір іду, маладзюсенька, ні звана У піру сяджу, маладзюсенька, ні ў ряду Яны кубачкай носюць, абносюць Яны чарачкай носюць, не даносюць На двары мяцеліца – свету нет Паехаў мой міленькі – следу нет в.Ніканцы, Руднянскі раён Смаленскай вобласці
2.
2. Ішла Каляда Ішла Каляда, калядуючы, гэй, Каляда, Калядзіца Зайшла Каляда к Івану у двор, гэй, Каляда, Калядзіца Дары, Іванька, гэту Каляду, гэй, Каляда, Калядзіца Бочку пшаніцы, другую ярыцы, гэй, Каляда, Калядзіца Не дасі пшаніцы, другую ярыцы, гэй, Каляда, Калядзіца Вазьмём дачушку, вазьмём Алёнку, гэй, Каляда, Калядзіца За белу ручку, за русу коску, гэй, Каляда, Калядзіца Не ‘ддам дачушку, не ‘ддам Алёнку, гэй, Каляда, Калядзіца Ніхай падрасцець, хатку падмяцець, гэй, Каляда, Калядзіца Хатку падмяцець, скрыню накладзець, гэй, Каляда, Калядзіца Тады хай ідзець, за каго хочэ, гэй, Каляда, Калядзіца Хоць за старога, хоць за малога, гэй, Каляда, Калядзіца Хоць за такога, якая сама, гэй, Каляда, Калядзіца Песня запісаная ад перасяленцаў у с. Ацірка, Тарскі раён Омскай вобласці
3.
Ой там, на ляду, да шчэ на Ярдані. Шчэдры вечар, добры вечар! Там сізы арол да купаецца. Шчэдры вечар, добры вечар! Да купаецца, вумываецца. Шчэдры вечар, добры вечар! Маладзец Іванька руж'ё заріжае. Шчэдры вечар, добры вечар! Руж'ё й заріжае, ў орліка страляе. Шчэдры вечар, добры вечар! А той орлік кажэ: “Не страляй мяне. Шчэдры вечар, добры вечар! Не страляй мене, спагадай на мяне. Шчэдры вечар, добры вечар! А як будзеш жа ты да жаніціся. Шчэдры вечар, добры вечар! Дай будзе на цябе да тры пагадонькі. Шчэдры вечар, добры вечар! Первая пагода да сінія хмары. Шчэдры вечар, добры вечар! Другая пагода да буйныя ветры. Шчэдры вечар, добры вечар! Трэцяя пагода да сільныя дожджы. Шчэдры вечар, добры вечар! Укрою цябе сваімі крыламі. Шчэдры вечар, добры вечар! Сваімі крыламі, сізымі перамі”. Шчэдры вечар, добры вечар! Песня запісаная ад перасяленцаў у с. Андрэеўка, Саргацкі раён Омскай вобласці
4.
Што ў сего пана, на яго дварэ, Святы вечар На яго дварэ месяц узышоў, Святы вечар Кала таго месяца – ясная зорачка, Святы вечар Кала той зорачкі – ясныя звёздачкі, Святы вечар То ж не месячка – сам пан хазяін, Святы вечар То ж не зорачка – яго жоначка, Святы вечар То ж не звёздачкі – яго дзетачкі, Святы вечар Мы ж цябе, хазяін, не зневажаем, Святы вечар З Святым празнічкам паздараўляем, Святы вечар І з усім родам і з Новым годам, Святы вечар Ісусам Хрыстом, Святым Ражаством, Святы вечар Песня запісаная ад перасяленцаў у с. Аляксееўка, Горкаўскі раён Омскай вобласці
5.
Во Ярдане тыхая вода стояла По той водзе Панна Марыя ходыла Походыўшы, Божого Сынка ўродыла Породыўшы, ў пелюшэчкі ўповыла А ўповыўшы, золотым пасом пасала А ўпасаўшы, ў ясёлочкі ўложыла А ўложыўшы, под неб'ёса колыхала Колышучы, по-анэльскі співала: "Люлі-люлі, мой сыночок едыны Породыла тэбэ пры шчаслівой годыны" в. Пескі, Бярозаўскі раён Брэсцкай вобласці
6.
7.
Ой там, за тыном, да на моры сінём, Святы вечар добрым людзям Да на моры сінём чаўночак плывець, Святы вечар добрым людзям А ў тым чаўночку ды сядзіць Іванька, Святы вечар добрым людзям Да стружачкі стружыць, да на мора пушчае, Святы вечар добрым людзям Да плывіця, стружачкі, ўсё да маёй Волячкі, Святы вечар добрым людзям А ў маёй Волячкі венкі звіваюць, Святы вечар добрым людзям Венкі звіваюць – дорага прадаюць, Святы вечар добрым людзям А мне ж маладому дай і так дадуць, Святы вечар добрым людзям в. Баранава, Старадарожскі раён Мінскай вобласці
8.
9.
Да запеймо песню слаўнаму пану. Святы вечар! Слаўнаму пану, пану Івану. Святы вечар! А маці сынонька да рана буджала. Святы вечар! Да рана буджала, ў войска праваджала. Святы вечар! Ой, сынонька мой, Іваначка мой. Святы вечар! На паперад войска да не выхваляйся. Святы вечар! А на позад войска да не аставайся. Святы вечар! А сынок маманькі да й не паслухаў. Святы вечар! На паперад войска з конікам гуляе. Святы вечар! А на позад войска ды мячом рубае. Святы вечар! в. Вялемічы, Столінскі раён Брэсцкай вобласці
10.
Каза 01:06
Ой ну-ну, каза, ой ну-ну, сіва Расхадзі, каза, па ўсяму полю Па ўсяму полю, па хаджайскаму Хаджаін сядзіць – на казу глядзіць Яго жоначка – на журавельку Запалі свячу, да йдзі до клечу Зазірні ў куток, там стаіць шматок Нашаму жураўлю не многа трэба – Сем печ перапеч, рэшэто аўса Рэшэто аўса, наверх каўбаса Бочка пшаніцы на паляніцы Возеро воды – жураўля поі в. Лутоўе, Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці
11.
12.
Малады Юрачка хваліўся канём Святы вечар, хваліўся канём Хваліўся канём перад каралём Святы вечар, перад каралём Ні ў кога німа такога каня Святы вечар, такога каня Як у Юрачкі - у маладога Святы вечар, у маладога Сам малодзенькі, конь вароненькі Святы вечар, конь вароненькі Залатая грыўка стаянку ззяя Святы вечар, стаянку ззяя Срэбраны капыт камянь рубая Святы вечар, камянь рубая Шаўковы хвосцік след замятая Святы вечар, след замятая в. Казацкія Балсуны, Веткаўскі раён Гомельскай вобласці
13.
14.
Свента Марыя ў Бога служыла Служыўшы ў Бога, санэчку мела Санэчку мела, Бога прасіла Ай Божа, Божа, дай сыну ймення Майму санэчку, твайму служэчку Дай сыну ймення – Сам Езус Храстос А ён жа судзіць жывых і мёртвых Жывых і мёртвых, худых і добрых в. Ігналіна, Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці
15.
16.
А ў новых сенях, Каляда, там карагод дзевак, Каляда А ў тым карагодзе, Каляда, там Кірылка ходзіць, Каляда Дзевак выбірае, Каляда А каб жа я ведаў, Каляда, якая мне будзе, Каляда Што сінія вочкі, Каляда, – драмлівая дзеўка, Каляда Што белыя ручкі, Каляда, – лянівая дзеўка, Каляда Што чорныя броўцы, Каляда, – рабочая дзеўка, Каляда А каб жа я ведаў, Каляда, што маёю будзе, Каляда На коніку вёз бы, Каляда, а вёз бы я вёз бы, Каляда Аж у чыста поле, Каляда, у сваё падвор’е Каляда в. Ахонава, Дзятлаўскі раён Гарадзенскай вобласці
17.
Вароты 02:35
Вароты рыпяць, марозы чуюць Святы вечар, марозы чуюць Чаму ў цябе, Іванька, кажушка німа Святы вечар, кажушка німа Нашто мне кажушок, калі ў мяне дзевачка Святы вечар, калі ў мяне дзевачка Цяплей кажушка, мякчэй пярынкі Святы вечар, мякчэй пярынкі Мякчэй пярынкі, саладзей малінкі Святы вечар, саладзей малінкі Сама ўспацея, мяне нагрэя Святы вечар, мяне нагрэя в. Трайчаны, Любанскі раён Мінскай вобласці

about

Калядны альбом гурта ASTROŪNA "Месяц узышоў"

На Каляды мяжа паміж сусветамі празрыстая, бы срэбная тканіна завеі. Пад гукі завірухі ў гэтыя часіны ў сутонні і таямнічасці зноў ствараецца новы час – новы свет. У чароўную, святочную калядную ноч, калі навокал пануе суцэльная магія, прыслухайся, як падае снег – здолееш пачуць гэтую таемную музыку – кожная сняжынка мае свой голас, злятаючы долу звонкай нотай.
У момант нараджэння новага свету, на Каляды, спяваюць чароўныя калядныя песні, і пяюць ў іх пра казачныя падзеі, - дзеля таго, каб новаствораны свет адбыўся менавіта гэткім чынам: каб казка сталася новай рэчаіснасцю, каб усё надзвычайныя пажаданні, агучаныя ў песні, спраўдзіліся налета.
У межах гэтага альбома, прабіраючыся скрозь снегавыя гурбы, каляднікі з АСТРОЎНЫ, не мінаючы ніводнага двара, пяюць добрым людзям велічальныя песні пра калядныя цуды – і гаспадару, што роўны каралю, сядзіць на покуці ўвесь у золаце, і ягонай дачцэ, краснай панначцы ў пярловым венчыку і залатым паясе, і ягонаму сыну, адважнаму ваяру.
На Каляды свет зноў будзе цудоўным - народзіцца новае сонца, у небе заззяюць дробныя зорачкі і ўзыйдзе месяц!
Спяваюць і граюць:

Ганна Сілівончык - спеў
Паліна Курановіч - спеў, цымбалы, бубен
Кацярына Аракчэева - спеў, бёрды
Яраш Малішэўскі - спеў, дуда, корбавая лера, варган, дудкі, скрыпка, гуслі, мандаліна, гітара, акарыны, вуснавы гармонік, шархуны, сталькі, флейта, клавесін

Запрошаны музыка Піт Паўлаў - бубен у “Сізы арол”. Фота і дызайн - Міхась Аракчэеў. Батлейка - мастак Дзмітрый Гаралевіч.

CHRISTMAS ALBUM OF ASTROUNA BAND "THE MOON HAS RISEN"
On Christmas the boundary between the worlds is transparent as the silver canopy of a blizzard. At the sound of the snow gale in the hour of twilight and mystery, the new time and space - the new world - is once again created. On the miraculous Christmas Eve night, when the magic reigns all around you, listen to the snow falling - and you will be able to hear the secret music - the voice of each snowflake that comes down with a ringing note.
At the moment of birth of the new world, at Christmas, carols are sung to tell us about fabulous events - wishing the newly created world to be exactly like desired: the fairy tale to become a new reality, all the wonderful wishes voiced in the song to come true next year.
Within the borders of this album, making their way through the snowdrifts, carolers from ASTROUNA, without missing a single household, chant to good people carols about Christmas miracles – offering praises both to the lord of the house, equal to the king, who sits in the sacred corner, covered in gold, and his wise wife who can buy three cities, and his daughter, fair maiden in a pearl wreath and a golden belt, and his son, a brave warrior.
At Christmas, the world will be wonderful again - the bright sun will regain its power, tiny stars will twinkle in the sky and the moon will rise!
We are:
Hanna Silivončyk (voice), Palina Kuranovič (voice, hammered dulcimer, tambourine), Kaciaryna Arakčejeva (voice, weaving reed), Jaraš Mališeŭski (voice, bagpipe (duda), hurdy-gurdy (lera), Jew’s harp, žalejka, pipes, violin, psaltery (gusli), mandolin, guitar, ocarina, harmonica, stalki, harpsichord, flute)
Pit Paŭlaŭ appears as guest musician (tambourine)
In the design of album а Batlejka (Nativity scene) by the artist Dzmitry Haralevič was used
Photo, design and technical support by Mihas Arakčejeŭ

credits

released December 25, 2021

license

all rights reserved

tags

about

ASTROŪNA Minsk, Belarus

Гурт архаічных беларускіх спеваў ASTROŪNA прадстаўляе калядны альбом "Месяц узышоў"





Facebook
www.facebook.com/FolkGurtAstrouna

Instagram
www.instagram.com/astrouna.folk.songs
... more

contact / help

Contact ASTROŪNA

Streaming and
Download help

Report this album or account

If you like ASTROŪNA, you may also like: